Lichamanka: Pacific Jade
Double IPA
Нашая новая Lichamanka – гэта чарговы цікавы эксперымент з незвычайным хмелем з далёкай Новай Зеландыі. Pacific Jade абавязаны сваім існаваннем знакамітаму чэскаму гатунку Saaz і новазеландскаму First Choice. Да класічнай базы падвойнага IPA ён дадаў яскравыя араматы лімоннай цэдры з молатым чорным перцам і, мабыць, нават тонкія адценні незвычайных зелак. Выразна горкі, але між тым сакавіты і сухі, гэты прыемны IPA ужо чакае вас!
Характарыстыкі піва
Стыль | West Coast IPA |
---|---|
Серыя | Lichamanka |
Дата першага выпуска | 19.08.2022 |
ABV | 6,8% |
OG | 18.43° |
Горыч | 125 IBU |
Выпуск | Увесь год |
Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | хмелевы, горкі |
Інгрэдыенты
Хмель | Pacific Jade |
---|---|
Солад | Pilsen |