Imhla: Simcoe
New England IPA
Наш новы сакавіты New England IPA з лінейкі Imhla – гэта нашае захапленне хмелем Simcoe. З самога свайго з’яўлення у 2000 годзе і да нашых часоў ён застаецца адным з самых галоўных рухавікоў у свеце крафтавых бровараў. І зусім не дарма. У наш мутны и сакавіты IPA ён прыўнёс асвяджальныя араматы хваёвай смалы ў сасновым бары, разагрэтай яркім сонцам у спякотны дзень, тонкія пахі абрыкосавага джэму на пшанічным тосце і свежавыціснутага грэйпфрутавага соку. Такая Імгла прыемна абуджае лепшыя настальгічныя ўспаміны.