Chaliera: Strata
American IPA
Доўгачаканая Chaliera, гэтым разам на адносна маладым і даволі папулярным хмелі Strata, як заўжды напоўненая лёгкай хваёвай гаркатой, акуратна збалансаванай смачнай, трохі салодкай базай, з выдатнымі араматамі газаванкі з маракуяй, свежых суніцаў і цукерак з шалвеяй. Вельмі просты IPA, але часам такі патрэбны, калі прыходзіць стомленасць ад усяго надзвычайнага.