Pilsner: Tettnanger
German-Style Pilsner
Мы не маглі стрымацца і напрыканцы лета зварылі наш другі пілснер. Гэтым разам мы зноў выкарыстоўваем свойскі солад, лакальны хмель гатунку Tettnang і выдатныя лагерныя дрожджы наўпрост з паўднёвай Германіі. Мы доўга і беражліва вытрымвалі яго пры нізкіх тэмпературах, і выпускаем акурат у яго найлепшым стане – асвяжальны, хрумсткі, з прыемнымі водарамі восеньскіх лугавых кветак, духмянага збожжа і мяккай, але адчувальнай гаркатой. Вельмі просты, але ж між тым такі патрэбны нам хатні лагер.
Характарыстыкі піва
Стыль | Pilsner |
---|---|
Серыя | Pilsner |
Дата першага выпуска | 28.10.2022 |
ABV | 5,0% |
OG | 12° |
Горыч | 33 IBU |
Выпуск | Увесь год |
Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | хмелевы, соладавы, кветкавы |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen |
---|