Smuha: Nectaron
Double New England IPA
Чарговая «Смуга», і зноў з новым хмелем! Гэтым разам у нашым падвойным New England IPA мы выкарысталі зусім свежы, малады хмель з далёкай Новай Зеландыі пад сакавітай назвай Nectaron. На рынку ён з’явіўся толькі ў гэтым годзе, але яго распрацоўка ад гатунку Waimea працягвалася апошнія 17 гадоў. Моцныя араматы ўжо знаёмых нам акіянічных гатункаў хмелю з яскравымі нотамі ананаса, персіка, маракуі і вільготнага трапічнага лісця прыемна ззяюць на пяшчотным мутным палатне, а далікатная гарката прыемна балансуецца салодкім смакам косткавых фруктаў. Толькі наперад!
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Smuha |
| Дата выпуска | 31.03.2023 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 18° |
| Горыч | 40 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты, горкі, фруктовы |
Інгрэдыенты
| Хмель | Nectaron |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Flaked Oats, Wheat, Flaked Wheat |