Imhla: McKenzie
New England IPA
Зноў у нашыя рукі трапіў зусім новы гатунак хмелю, гэтым разам пад назвай McKenzie, родам з гарыстага паўночна-заходняга амерыканскага штата Арэгон. Гэты хмель з’явіўся на рынку ў 2021 годзе, таму ён яшчэ зусім малады, але менавіта таму і цікавы для нас. McKenzie характарызуецца даволі яскравымі араматамі ананаса і грэйпфрута, што выдатна пасуе нашаму мутнаму і сакавітаму New England IPA з лінейкі «Імгла». Запрашаем вас у маленькае, але цікавае падарожжа ў невядомы свет хмелевых смакаў, якія ніколі не стаяць на адным месцы!
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Imhla |
| Дата выпуска | 28.06.2023 |
| ABV | 6,9% |
| OG | 17° |
| Горыч | 30 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты, фруктовы |
Інгрэдыенты
| Хмель | McKenzie |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Oats, Flaked Wheat |