Suchaviej: Nelson Sauvin

Double Sour Brut IPA

Яшчэ адна новамодная тэма — сухое і моцна карбанізаванае піва, якое нагадвае шампанскае. Мы вырашылі зрабіць свой гатунак Suchaviej («Сухавей») яшчэ больш падобным да такога віна, таму не толькі максімальна збрадзілі сусла, але таксама крыху падкіслілі яго і скарысталі хмель Nelson Sauvin. Гэта новазеландскі гатунак, які мае ўнікальную здольнасць прыўносіць у піва характэрны арамат белага вінаграду і адценні агрэсту. Менавіта за падабенства да вінаграду савіньён-блан гэты хмель і атрымаў сваю назву.

У выніку атрымалася пеністае, моцнае і вельмі сухое піва саламянага колеру з лёгкай дымкай і ўсімі ўласцівасцямі хмелю Nelson Sauvin — духмянае і сакавітае.

Характарыстыкі піва

СтыльSour IPA
Серыя Suchaviej
Дата першага выпуска 11.07.2019
ABV 6,8%
OG15°
Горыч40 IBU
ВыпускПерыядычны
Асаблівасці Монахмелевае, dryhop, Моцнагазаванае
Фасоўка Разліўное
Смак асвяжальны, кіслы, хмелевы

Інгрэдыенты

Хмель Nelson Sauvin
Солад Pilsen
Іншыя дадаткі амілаза

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Тэку

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,03
Колькасць чэкінаў532
Апошні чэкін 15.09.2023
Дата абнаўлення: 12.04.2024

Нядаўнія гатункі