Chaliera: Hallertau Blanc
American IPA
«Халера» — гэта, безумоўна, піва для душы і цела. Класічны амерыканскі ўэст-коўст IPA гэтым разам атрымаў у свой склад адзін з самых нашых любімых еўрапейскіх гатункаў хмелю — Hallertau Blanc. У адрозненне ад іншых сваякоў Старога Свету, гэты нямецкі гатунак прыўносіць незвычайныя араматы белага віна і цэдры грэйпфруту. Мабыць менавіта таму нашая новая, збалансавана горкая «Халера» падобная на пеністы, асвяжальны Рыслінг з лёгкімі адценнямі каляндры ў вашым піўным келіху. Prost! Cheers!
Характарыстыкі піва
Стыль | West Coast IPA |
---|---|
Серыя | Chaliera |
Дата першага выпуска | 10.04.2024 |
ABV | 6,6% |
OG | 16° |
Горыч | 70 IBU |
Выпуск | Увесь год |
Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | хмелевы, горкі |
Інгрэдыенты
Хмель | Hallertau Blanc |
---|---|
Солад | Pilsen |