Vietraź: Lajm i Liemanhras

Witbier with lime & lemongrass

 decoding

«Ветразь» для нас — гэта сінонім сакавітага, яскравага, свежага і духмянага лета. Нетаропкія шпацыры ўздоўж возера, на якім удалечыні ззяюць бялёсыя ветразі невялічкіх чаўноў — ідэальная лакацыя для атрымання асалоды. Але падыдзе і любімы бар, заліты пяшчотным паўдзённым сонцам, і старое лецішча, дзе так прыемна схавацца ад спёкі ў цішы векавых дубоў і дзікіх яблынь. І, канешне, наш неакласічны вітбір у бельгійскім стылі, гэтым разам з дадаткам лаймавай цэдры і каляндры на варку, вытрыманы на сакавітым свежым лаймавым пюрэ з леманграсам як мага лепш пасуе такім адпачынкам. Мутны, лёгкі і неверагодна асвяжальны, ён напаўняе келіх араматамі далёкіх краін, настальгічных успамінаў і павольных летніх выходных.

Характарыстыкі піва

СтыльWheat Beer
Серыя Vietraź
Дата выпуска 21.06.2024
ABV 4,6%
OG13.5°
Горыч15 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Сэсіённае, Мутнае, Абмежаваная партыя
Фасоўка Разліўное
Смак бельгійскі, фруктовы, асвяжальны

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Wheat, Flaked Wheat
Іншыя дадаткі лайм, каляндра, lemongrass

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Цюльпан

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Нядаўнія гатункі