Ciemra: Double Mosaic

Double Black IPA × Калабарацыя з Ciemra

Акурат у той час, калі ноч — самая кароткая, мімалётная і чароўная, мы разам з нашымі сябрамі з блэк-метал гурту Ciemra выпускаем чарговую «Цемру» — наш улюбёны падвойны Black IPA. Белыя, вострыя, ірваныя аблокі духмянай пены малююць на непраглядна чорным небасхіле магічнага напою дзіўныя малюнкі, нібыта ў стылі corpse paint. Падвойнае сухое ахмяленне непаўторным Mosaic разам з яго cryo-версіяй дадае яскравыя водары чорнага сушанага лайму, чорных парэчак і таемных кветак, пераўтварае кафейна-хваёвы эліксір у сапраўдны настой чорнай лясной магіі на вільготным і асвяжальным начным паветры ўлетку. Skål!

Характарыстыкі піва

СтыльBlack IPA
Серыя Ciemra
Дата выпуска 28.06.2024
ABV 6,8%
OG19°
Горыч100 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Абмежаваная партыя
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, горкі, соладавы, смажаны

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Black

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Тэку

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,28
Колькасць чэкінаў281
Апошні чэкін 05.08.2024
Дата абнаўлення: 22.11.2024

Нядаўнія гатункі