Tajfun: Double Citra
Triple Dry Hopped Double New England IPA
Новы «Тайфун» — новыя прыгоды на хмелевых плантацыях, залітых пякучым сонцам і лаймавым ліманадам! Пяшчотны, шчыльны, непраглядна мутны, колерам падобны на самы смачны ліманчэла ў вашым жыцці, і такі ж духмяны, наш падвойны New England IPA з патройным сухім ахмяленнем ужо гатовы вас уражваць. У гэтым гатунку мы вырашылі скарыстаць толькі найсвяжэйшы, запамінальны, легендарны Citra разам з нават болей дзіўным Citra Cryo з утрыманнем магічнага хмелевага пылку ў 4-5 разоў болей за звычайны хмель. Смак салодкага, спелага лімона, пякучых кропелек хваёвай жывіцы, звышсакавітай мангавай мякаткі і лаймавага фруктовага ільду з тымі самымі дзіўнымі раслінамі — татальная Citra!