Chaliera: HBC 682
American IPA
І зноў «Халера»! Наш улюбёны класічны ўэст-коўст IPA гэтым разам з дадаткам моцнай хмелевай бомбай. Гатунак хмелю HBC 682, які мы выкарысталі як на варку, так і на сухое ахмяленне — сапраўдны чэмпіён па паказальніках узроўню гаркаты. Таму рыхтуйцеся — будзе горка! Але ж прыемныя араматы хваёвай ігліцы ў прахалодным гаю і вільготных ружовых пялёсткаў балансуюць яскравы смак нашай «Халеры» і робяць яе выдатным напоем, каб спатоліць смагу падчас летняй спёкі.