Bliskavica: Nectaron & Nelson

Double Dry Hopped New England IPA

Што гэта за яскравае ззянне ўдалечыні? Дакладна, гэта новая «Бліскавіца»! І ў чарговы раз мы выкарыстоўваем найсвяжэйшыя гатункі новазеландскага хмелю 2024 года. Зусім малады Nectaron, вынайдзены легендарным селекцыянерам доктарам Ронам Бітсанам (таму і частка назвы хмелю — яго імя), спалучаецца ў нашым хэйзі IPA з мастадонтам Nelson Sauvin у сваёй канцэнтраванай форме Amplifire і напаўняе «Бліскавіцу» араматам вяршковага ананасавага марозіва, найсмачнейшых паўднёвых рыслінгаў і пяшчотнымі адценнямі духмяных траў у распаранай лазні. Гэта немагчыма прапусціць!

Характарыстыкі піва

СтыльNew England IPA
Серыя Bliskavica
Дата выпуска 11.12.2024
ABV 6,8%
OG17°
Горыч40 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, сакавіты

Інгрэдыенты

Хмель Nectaron, Nelson Sauvin
Солад Pilsen, Wheat, Flaked Wheat, Flaked Oats

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Тэку

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,42
Колькасць чэкінаў87
Апошні чэкін 17.12.2024
Дата абнаўлення: 18.12.2024

Нядаўнія гатункі