Mroiva: El Dorado

Session New England IPA

Прыйшла амаль сапраўдная вясна, а разам з ёю вяртаецца і нашае Мроіва! Вельмі лёгкі, амаль бязважкі гатунак мае супер насычаны, шчыльны смак для свайго градусу, а шаўкавістая тэкстура і непраглядны хэйз балансуюць яскравы арамат хмелю (якога ў Мроіве столькі ж, сколькі ў падвойных NEIPA). Амерыканскі хмель El Dorado напоўніў наш сесіённы нью інглад сакавітымі смакамі цукровых грушаў і першых вясновых персікавых кветак. Кожны келіх – быццам бы маленькія аблокі на высокім красавіцкім небе.

Характарыстыкі піва

СтыльNew England IPA
Серыя Mroiva
Дата выпуска 24.04.2026
ABV 3,7%
OG12°
Горыч30 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае, Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, сакавіты

Інгрэдыенты

Хмель El Dorado
Солад Pilsen, Wheat, Flaked Wheat, Flaked Oats

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Цюльпан

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Нядаўнія гатункі