Mlosć: Simcoe & Chinook

American Pale Ale

Мы любім наш хатні пэйл эль Млосць менавіта за тое, што з дапамогай яго мы можам дакрануцца да самых вытокаў гісторыі крафтавага піва – першых гатункаў у стылі American Pale Ale. І кожная Млосць з класічным хмелем – сапраўднае свята. Таму гэтым разам свята падвойнае, бо мы выкарысталі разам слупы крафтавай рэвалюцыі – Simcoe і Chinook. Гэты пэйл эль вельмі хваёва-цытрусавы, сакавіты і збарансавана горкі, і, калі шчыра, выдатна падыходзіць як для хайкінгу ў вясновых хваёвых барах, так і для прыемный гутаркі ў бары з лепшымі сябрамі (ці зусім новымі знаёмымі).

Характарыстыкі піва

СтыльPale Ale
Серыя Mlosć
Дата выпуска 29.04.2026
ABV 5,5%
OG13°
Горыч50 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, горкі

Інгрэдыенты

Солад Pilsen

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Пінта

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Нядаўнія гатункі