Homan: Batch #01

Barrel Aged Wild Ale Dry-Hopped with HBC 472

Асаблівасцю новай лінейкі дзікіх эляў «Гоман» стала сухое ахмяленне, дзякуючы якому і гэтак складанае піва атрымлівае дадатковыя смакава-араматычныя характарыстыкі. У першае піва ў серыі мы дадалі адзін з найбольш цікавых і арыгінальных гатункаў хмелю апошняга часу, вядомага пад кодавай назвай HBC 472. Ён мае дзікую прыроду паходжання ад амерыканскага аўтахтоннага хмелю neomexicanus і, апроч звыклых кветкава-трапічных адценняў, вылучаецца драўняна-ванільнымі ноткамі. Яны яшчэ больш падкрэсліваюць смак піва, якое спачатку было зброджана ўласным блэндам цукраміцэтаў, педыёкокаў, лактабактэрый і брэтанаміцэтаў, а потым вытрымлівалася паўгады ў бондах з-пад чырвонага віна. У выніку шматэтапнага і працяглага працэсу вытворчасці і даброджвання ў бутэльках, «Гоман» мае выразны сухі і фанкавы профіль з мяккай хмелевай гарчынкай у паслясмаку.

Піва з дабраджваннем у бутэльцы Ахалоджваць не менш за 8 гадзінаў да падачы

Характарыстыкі піва

СтыльWild Ale
Серыя Homan
Дата выпуска 03.09.2021
ABV 6,8%
OG13°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае, Брэтавае, Вытрыманае ў бондзе, Дабраджванне ў бутэльцы
Фасоўка Бутэлькі
Смак дзікі, хмелевы, сухі, бельгійскі

Інгрэдыенты

Солад Pilsen

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Тэку

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,12
Колькасць чэкінаў464
Апошні чэкін 25.05.2024
Дата абнаўлення: 07.06.2024

Нядаўнія гатункі