Suchaviej: Vinahrad & Hallertau Blanc
Triple Sour Brut IPA with Grape Juice
У межах серыі «Сухавей» мы імкнёмся рабіць піва, якое максімальна нагадвае шампанскае ці віно. Сусла ў такіх гатунках падкісляецца і зброджваецца «ў нуль», каб цела было максімальна сухім і мела падобнае на віно кіслінку, а для ахмялення выкарыстоўваюцца гатункі, якія могуць прыўнесці адмысловыя адценні. Мы зноў дадалі нямецкі хмель Hallertau Blanc, які ў піве раскрываецца ноткамі вінаграднага лісця, агрэсту і чорнай парэчкі — быццам сапраўдны савіньён-блан. Але ў гэты раз мы пайшлі яшчэ далей, і дадалі на даспяванне непасрэдна сок белага вінаграду. Дзякуючы яму наш «Сухавей» займеў новыя фруктовыя нюансы з характэрным профілем цытрусавай садавіны, ружы, фенхелю, якія разам з высокай карбанізацыяй, сухім целам і высокім утрыманнем алкаголю зрабіў наша піва амаль не адрозным ад пеністага віна.
Характарыстыкі піва
Стыль | Sour IPA |
---|---|
Серыя | Suchaviej |
Дата выпуска | 23.07.2021 |
ABV | 6,8% |
OG | 18° |
Горыч | 40 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Монахмелевае, Моцнагазаванае |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | сухі, фруктовы, хмелевы, кіслы |
Інгрэдыенты
Хмель | Hallertau Blanc |
---|---|
Солад | Pilsen |
Іншыя дадаткі | вінаград, амілаза |