Abšar: Citra & Mosaic
Double White IPA
У сярэдзіне сцюдзёнай зімы мы выпускаем часцінку пяклівага лета – ахінальны White IPA з даданнем значнай долі пшанічнага соладу, пшанічных шматкоў, гэтым разам ахмелены класічнай камбінацыяй паўночнаамерыканскіх хмеляў Citra і Mosaic. Пяшчоту гэтага IPA цяжка пераацаніць, і яркія водары чырвонага сіцылійскага апельсіна, сакавітага свежага хмелю ў сярэдзіне жніўня, кроплі духмянага лугавога мёду выдатна яе дапаўняюць. Цёплыя дні з келiхам гэтага IPA у руках наблiжаюцца крышачку хутчэй.