Imhla: Kohatu
New England IPA
Калі мы чуем назву хмеля Kohatu, то адразу ўяўляем выспы Новай Зеландыі, літаральна ўсыпаныя вечназялёнымі лясамі. Названы так у гонар невялічкай вёскі ў самім сэрцы хмеляводчага рэгіёна краіны, ён напаўняе наш New England IPA з лінейкі Imhla яскравымі водарамі смалістай маладой ігліцы, мягкімі адценнямі гуавы і салодкай дыні. З гэтым гатункам мы запрашаем вас у невялічкую вандроўку разам за намі на іншы край свету!