Abšar: Citra & Mosaic

Double White IPA

У сярэдзіне сцюдзёнай зімы мы выпускаем часцінку пяклівага лета – ахінальны White IPA з даданнем значнай долі пшанічнага соладу, пшанічных шматкоў, гэтым разам ахмелены класічнай камбінацыяй паўночнаамерыканскіх хмеляў Citra і Mosaic. Пяшчоту гэтага IPA цяжка пераацаніць, і яркія водары чырвонага сіцылійскага апельсіна, сакавітага свежага хмелю ў сярэдзіне жніўня, кроплі духмянага лугавога мёду выдатна яе дапаўняюць. Цёплыя дні з келiхам гэтага IPA у руках наблiжаюцца крышачку хутчэй.

Характарыстыкі піва

СтыльNew England IPA
Серыя Abšar
Дата выпуска 11.02.2022
ABV 6,8%
OG17.5°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Падвойнае сухое ахмяленне
Фасоўка Разліўное
Смак фруктовы, хмелевы

Інгрэдыенты

Хмель Citra, Mosaic
Солад Pilsen, Flaked Wheat, Wheat

Падача

Тэмпература падачы 8-12°
Тып куфлю Цюльпан

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,40
Колькасць чэкінаў170
Апошні чэкін 13.07.2022
Дата абнаўлення: 10.11.2023

Нядаўнія гатункі