Abšar: Eclipse
White IPA
Мы выпускаем наш чарговы Абшар, і гэтым разам упрыгожылі яго новым і цікавым аўстралійскім хмелем Eclipse змешанага амерыканска-аўстралійскага паходжання. Гэты гатунак — выразна акіянічны, з яскравымі водарамі салодкіх персікаў і мандарынаў, а знешні выгляд адразу нагадвае асвяжальны напой з самых смачных трапічных фруктаў. Келіх нашага пшанічнага IPA адправіць вас у далёкае падарожжа да прасторных і маляўнічых узбярэжжаў Усходняй Аўстраліі.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Wheat Beer |
|---|---|
| Серыя | Abšar |
| Дата выпуска | 23.05.2023 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 18° |
| Горыч | 30 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты, салодкі |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat |
|---|