Abšar: El Dorado
Wheat IPA
Першы восеньскі «Абшар», пахі позніх фруктовых садоў, асвяжальны вецер павольна нясе жоўтае лісце насустрач. У гэтай замалёўцы наш пшанічны IPA дадае такую патрэбную зараз цеплыню і пяшчоту. Заўсёды мутны, заўсёды сакавіты, з дапамогай амерыканскага хмелю El Dorado ён пераўтвараецца кактэйль смакаў спелых белых персікаў, цукровых грушак і сакавітага манга, які літаральна растае ў роце. Ідэальнае піва для спакойных вечароў у залітых нізкім восеньскім сонцам барах!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Wheat Beer |
|---|---|
| Серыя | Abšar |
| Дата выпуска | 09.10.2023 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 18.43° |
| Горыч | 40 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat |
|---|