Bliskavica: HBC 472 & Sabro
DDH New England IPA
Такое адбываецца вельмі рэдка, але ў нас атрымалася здабыць наш любімы гатунак хмелю дзікага паходжання HBC 472. А каб было яшчэ цікавей, мы вырашылі спалучыць яго з больш знакамітым сваяком Sabro. І найлепшым палатном для такой камбінацыі з’яўляецца, канешне, насычаная Бліскавіца – наш хмелевы сок з падвойным сухім ахмяленнем. Водары вільготных бурбонавых бондаў, ванільнага марозіва з лаймавай пасыпкай і смажаных какосавых пірожных робяць гэты дэсертны эліксір самым пажаданым напоем свежай вясны.
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Bliskavica |
| Дата выпуска | 25.04.2025 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 17.7° |
| Горыч | 40 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты |
Інгрэдыенты
| Хмель | HBC 472, Sabro |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Oats, Flaked Wheat |