Chaliera: El Dorado & Vista
American IPA
Новая Chaliera, халера яе! Мы зноў вырашылі міксануць неверагодна свежыя і сакавітыя гатункі хмелю 2024 года – амерыканскія Vista і El Dorado, але гэтым разам зрабілі гэта не ў аксамітным і пяшчотным мутным элі, а ў хрусткім IPA Заходняга ўзбярэжжа, бо надвор’е спрыяе. А водары грэйпфрутавых цукатаў, размарынавай газаванкі і ментолавай жуйкі разам з выразнай гаркатою робяць гэты напой нашым фаварытам любога тэплісту.