Chaliera: Green Bullet
American IPA
Новы гатунак Халеры – даволі своеасаблівы, бо ў ім мы ўпершыню ў гісторыі бровара скарысталі на сухое ахмяленне сапраўднага ветэрана новай хвалі броварства – новазеландскі хмель з яскравай назвай Green Bullet, які з’явіўся на рынку ў 1972 годзе (ўсяго на год пазней за знакаміты рухавік крафтавай рэвалюцыі Cascade). Ён напоўніў наш горкі IPA ў стылі Заходняга ўзбярэжжа водарамі сушаных смуродзінаў, драўніны ядлоўцу і восеньскіх садовых кветак. Сапраўдны IPA ад пачатку часоў!
Характарыстыкі піва
| Стыль | West Coast IPA |
|---|---|
| Серыя | Chaliera |
| Дата выпуска | 24.10.2025 |
| ABV | 6,6% |
| OG | 16° |
| Горыч | 80 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, горкі |
Інгрэдыенты
| Хмель | Green Bullet |
|---|---|
| Солад | Pilsen |