Chaliera: HBC 1019
American IPA
Наш першы рэліз у новым 2025 годзе — класічная «Халера», але з мадэрновым твістам! Наш хрусткі ўэст-коўст гэтым разам у якасці асноўнага гатунку хмелю атрымаў зусім новы, яскравы і незвычайны HBC 1019. Смак лаймавага печыва, смажанай какосавай мякаткі і цёмнага цукру дэмерара выдатна спалучаюцца з чыстай гаркатой нашай «Халеры». Няхай гэты асвяжальны напой адновіць вашыя сілы пасля вясёлых, але стомных святаў!