Chaliera: Mosaic
American IPA
Чаканне скончылася, бо нарэшце мы зварылі наш улюбёны класічны IPA Chaliera з легендарным хмелем Mosaic. На дзіва разнастайны хмель з шматбаковым характарам стварае ў нашым элі той самы смак сакавітых трапічных ягадаў і маладой хваёвай ігліцы, аб якім мы ўсе марым, калі надыходзіць асцярожная вясна, і трошку больш хочацца тых простых, добра вядомых IPA.