Chaliera: Mosaic & Vista
American IPA
Новая Халера – нестандартнае вырашэнне ад Маланкі, бо ў гэтым гатунку замест традыцыйнага single-hop падыхода мы выкарысталі сумесь хмеляў, якія на дзіва добра спалучаюцца менавіта на сухім ахмяленні. Mosaic прыўнёс у наш класічны West Coast IPA так патрэбную яму свежасць з араматамі смуродзінавага лісця і духмяных канопляў, а Vista накіравала смак у бок дзіўных трапічных напояў. Дакладна не бывае шмат Халеры!