Chaliera: Vic Secret
American IPA
Здаецца, чарговы класічны IPA. Але ж, па-першае — навіначка! Па-другое, галоўным на сцэне выступае сакавіты хмель Vic Secret з далёкай Аўстраліі. Моцны водар трапічных ананасава-ромавых напояў з адценнямі маладых хваёвых галінак у вільготным паўднёвым хваёвым гаі як звычайна цудоўна спалучаецца з выразнай гаркатой нашага вэст-коўст IPA. Адпраўляемся ў новае падарожжа па аўстралійскаму ўзбярэжжу з яго вечназялёнымі лясамі і бязмежным акіянам!
Характарыстыкі піва
| Стыль | West Coast IPA |
|---|---|
| Серыя | Chaliera |
| Дата выпуска | 06.03.2024 |
| ABV | 6,5% |
| OG | 16° |
| Горыч | 80 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, горкі |
Інгрэдыенты
| Хмель | Vic Secret |
|---|---|
| Солад | Pilsen |