Chaliera: Zappa
American IPA
Зноў класіка з незвычайным паваротам! У нашай пастаяннай лінейцы горкіх, знаёмых IPA у стылі заходняга ўзбярэжжа ЗША Chaliera папаўненне, і гэтым разам мы звярнуліся да аднаго з першых амерыканскіх аўтахтонаў з штата Нью-Мексіка – хмелю Zappa. Ён прыўнёс у наш выразна горкі IPA цікавыя адценні свежай перачнай мяты, сакавітай ружовай гуавы, хваёвых галінак і прыемнае адчуванне вільготнасці. Але ж гэтую Халеру прыемна піць!