Cyklon: HBC 586
East Coast Style Double IPA
У нашай лінейцы эксперыментальных IPA Cyklon мы спалучаем класічныя гатункі гэтага разнастайнага стылю з цікавымі і незвычайнымі штамамі дрожджаў. Гэтым разам мы вырашылі зварыць IPA у стылі ўсходняга ўзбярэжжа ЗША, і выкарыстаць у ім хатні штам Сonan такіх бровараў, як Alchemist і Hill Farmstead, з якіх пачалася хваля папулярнасці больш мягкіх і араматных IPA. Прыемная, ледзь мутная база з дадаткам значнай колькасці аўсяных шматкоў, якую мы шчодра ахмялілі падвойнай колькасцю новага гатунку HBC 586, спачатку напаўняе келіх салодкімі араматамі спелага манга, за якім адчуваюцца лёгкія хваёвыя ноты без залішняй гаркаты. Гэта, безумоўна, цікава!
Характарыстыкі піва
Стыль | Other |
---|---|
Серыя | Cyklon |
Дата выпуска | 04.01.2023 |
ABV | 6,8% |
OG | 18.5° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Абмежаваная партыя |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | сакавіты, хмелевы |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Flaked Oats |
---|