Cyklon: Medusa
Experimental New England IPA
Нарэшце, новы рэліз у нашай звышэксперыментальнай лінейцы Cyklon! Як заўсёды, гэта IPA у амерыканскім стылі, зброджаны ўнікальным тыпам дражджэй. Гэтым разам мы выкарысталі зусім новы тэрматалерантны штам і збрадзілі наш сакавіты, мутны IPA пры тэмпературах вышэй за 30 градусаў Цэльсія. Мы любім спалучэнні незвычайнасцяў, таму на сухое ахмяленне дадалі самы дзіўны дзікі гатунак неамексіканскага хмелю Medusa. Смак і водары сакавітага манга, сонечнай белай дыні, пяшчотнай гуавы і пікантнага ружовага перцу сплятаюцца ў шалёным «Цыклоне» і дакладна не пакінуць вас абыякавымі!
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Cyklon |
| Дата выпуска | 16.10.2024 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 17° |
| Горыч | 40 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае, Абмежаваная партыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты |
Інгрэдыенты
| Хмель | Medusa |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat, Flaked Oats |