Fearsome Foursome
Triple Dry Hopped Quadruple New England IPA
Да цудоўнага свята, дня народзінаў бара SPIN, мы сабралі выдатную каманду! Бровар Маланка, Carousel Brewery, каманды бараў SPIN і Malanka Taproom аб’ядналі свае сілы ў гэтым гатунку, таму ня дзіва, што атрымалася нешта па-сапраўднаму магутнае. Чацвярны New England IPA, які мы ахмялілі моцнай чацвёркай свежых і араматных хмеляў Galaxy, Simcoe, Elani і Cascade. Гэта сапраўдны выбух на сховішчы трапічных фруктаў, пажар на канаплянай плантацыі, патоп на заводзе ананасавай газаванкі. Рабіла грозная чацвёрка, хмель сыпалі шчодра, водар выдатны, піва нармальнае! SPIN бар, з народзінамі!
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Дата выпуска | 28.03.2025 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 24.42° |
| Горыч | 50 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае, Абмежаваная партыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты, салодкі |
Інгрэдыенты
| Хмель | Galaxy, Simcoe, Elani, Cascade |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat, Flaked Oats |