High On Fives
DDH New England Pale Ale × Калабарацыя з SPIN Bar
Пяцёрак шмат не бывае! І наш новы гатунак, звараны адмыслова да народзінаў SPIN бара и разам з імі, дакладна знаходзіцца пад уздзеяннем літары 5 і цяжкага металу. Пяць год, пяць і пяць градусаў, 55 IBU, 5 кілаграмаў нашых любімых гатункаў хмелю на сухое. Лёгкі, але насычаны смак нашага мутнага пэйл элю выдатна падыходзіць для цёплых вясновых дзён і для святкавання цудоўнага юбілею. Спадарожнага ветру ў вашыя ветразі, сябры!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pale Ale |
|---|---|
| Дата выпуска | 28.03.2026 |
| ABV | 5,5% |
| OG | 13° |
| Горыч | 55 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | фруктовы, хмелевы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Flaked Wheat, Wheat |
|---|
Падача
| Тэмпература падачы | 6-8° |
|---|---|
| Тып куфлю | Пінта |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы