Imhla: Hallertau Blanc
New England IPA
Наш новы New England IPA у лінейцы Imhla выходзіць акурат пад Новы год, і мы не маглі не скарыстацца момантам і зрабіць яго максімальна святочным. Нямецкі хмель новай хвалі Hallertau Blanc, што досыць рэдка выкарыстоўваецца ў мутных і сакавітых IPA, тут раскрываецца водарамі святочнага куфля іскрыстага шампанскага, свежасарванага смуродзiнавага ліста і смалістай ігліцы навагодняй ёлкі. Марозна-асвяжальны і сонечна-яскравы, гэты IPA спалучае ў сабе ўсё тое, за што мы так любiм таямнiчае свята сустрэчы Новага года.
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Imhla |
| Дата выпуска | 29.12.2021 |
| ABV | 6,5% |
| OG | 16° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | сакавіты, хмелевы, фруктовы |
Інгрэдыенты
| Хмель | Hallertau Blanc |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Oats |