Imhla: HBC 472
New England IPA
У новым мутным і духмяным NEIPA за пах і смак адказвае эксперыментальны хмель HBC 472, які быў выведзены кампаніяй Hop Breeding Company. Ён мае дзікую прыроду паходжання ад амерыканскага аўтахтоннага хмелю neomexicanus і вылучаецца складаным профілем з какосавымі, трапічнымі і ванільнымі адценнямі. Ён цудоўна спалучаецца з аксамітнай базай NEIPA, робячы напой сакавітым і вельмі піткім.