Mitrenha: Talus & Ekuanot
Double IPA
Яшчэ адзін святочны рэліз на гэтым тыдні — класічны падвойны West Coast IPA з лінейкі Mitrenha, дзе мы эксперыментуем з цікавымі спалучэннямі гатункаў хмелю. Гэтым разам, напярэдадні Новага году, мы аб’ядналі ў «Мітрэнзе» неверагодна грэйпфрутавы Talus і лаймавы Ekuanot. Разам яны ствараюць сапраўды святочную палітру араматаў і смаку духмянага цытрусавага пуншу, яскравых мандарынак на навагодняй ялінцы і лёгкіх адценняў яблычнага пірага з карыцай. З надыходзячымі Вас святамі, шаноўныя!