Mlosć: Medusa
American Pale Ale
Выдатны гатунак для пачатку апошняга летняга месца – гэта, безумоўна, Млосць. Зразумелы, просты, але выдатна збалансаваны пэйл эль гэтым разам атрымаў у свой склад амерыканскі аўтахтонны хмель Medusa – той самы дзікі гатунак, які пачаў цікавую гісторыю карэнных хмеляў з сонечнага штата Нью-Мексіка. Сухі, прыемна горкі, з лёгкімі араматамі салодкай дыні, мелісы і зялёнай гарбаты, гэты напой здольны спаталіць смагу і спякотным днём, і дажджлівым летнім вечарам.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pale Ale |
|---|---|
| Серыя | Mlosć |
| Дата выпуска | 28.07.2023 |
| ABV | 5,6% |
| OG | 13° |
| Горыч | 50 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, горкі |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen |
|---|