Mroiva: Galaxy & HBC 472
Session New England IPA
Працягваем серыю сэсіённых New England IPA з дапамогай двух гатункаў хмелю з Аўстраліі і ЗША. Першы з іх, Galaxy, зараз лічыцца адным з найбольш папулярных і характарызуецца адценнямі дыні, цытрусаў і манга. Другі, эксперыментальны хмель HBC 472, мае дзікую прыроду паходжання ад амерыканскага аўтахтоннага хмелю neomexicanus. Дзякуючы гэтаму ён прыўносіць у піва незвычайны какосавы профіль, а таксама драўняна-ванільныя тоны. Сумесь гэтых смака-араматычных фарбаў робіць пах і смак Mroiva вельмі насычаным, нягледзячы на зусім лёгкае цела.
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Mroiva |
| Дата выпуска | 09.09.2020 |
| ABV | 3,4% |
| OG | 13° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | асвяжальны, фруктовы, хмелевы |
Інгрэдыенты
| Хмель | Galaxy, HBC 472 |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Flaked Oats |
| Іншыя дадаткі | лактоза |