Mroiva: Nelson Sauvin & Motueka
Session New England IPA
Лінейка Mroiva для нас і аматараў нашага піва вельмі хутка стала адной з улюбёных. Нашыя сэсіённыя NEIPA атрымліваюцца вельмі лёгкімі, але маюць усе выразныя асаблівасці стылю: непраглядна-жоўты колер, насычаны арамат з трапічным профілем і прыемны хмелевы смак без залішняй горычы. У новым піве мы выкарысталі два акіянічныя гатункі хмелю — Nelson Sauvin і Motueka. Абодва маюць цікавую асаблівасць: яны прыўносяць у піва адценні белага віна. Але кожны з іх мае і свае ўласныя характарыстыкі, якія разам робяць пах і смак піва яшчэ больш цікавым і складаным. У выніку піва атрымала сакавіты профіль з ягаднымі і кветкавымі адценнямі, профілем вінаграду і агрэсту, а таксама тонамі цытрусавай і костачкавай садавіны.
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Mroiva |
| Дата выпуска | 10.10.2020 |
| ABV | 3,8% |
| OG | 12° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | фруктовы, хмелевы, асвяжальны |
Інгрэдыенты
| Хмель | Nelson Sauvin, Motueka |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Flaked Oats |
| Іншыя дадаткі | лактоза |