Mroiva: Sabro & Medusa
Session New England IPA
Развітваемся з летам з дапамогай піва з самай сонечнай нашай лінейкі «Мроіва». Гэта лёгкі, але вельмі духмяны і сакавіты сэсіённы NEIPA, у якім на гэты раз мы выкарысталі два папулярных гатункі хмелю — Sabro і Medusa. Першы дадаў характэрныя ноткі какоса і косткавай садавіны з тонкімі адценнямі кедра, мяты і зялёнай гарбаты, а другі — ноткі дыні, кавуна, гуавы. Усё гэта разам з мутна-жоўтым колерам, лёгкім целам і асвяжальным смакам робіць піва ідэальным для таго, каб узгадаць, як прайшло лета.