Pavietra: Galaxy
New England Pale Ale
Хмель Galaxy, як і наш сакавіты New England Pale Ale — сапраўдныя падарункі спякотнага лета! Таму мы без лішніх сумневаў спалучаем іх у «Паветры» і атрымоўваем асалоду. Водары даўкіх, няспелых, але звышдухмяных манга, чырвоных сліў, мускатнага арэху і сушанага бергамоту, вяршковая пяшчота і амаль бязважкі смак літаральна вымушаюць працягваць, келіх за келіхам, да таго часу, пакуль дзённая спёка не адступіць перад асвяжальным вечарам.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pale Ale | 
|---|---|
| Серыя | Pavietra | 
| Дата першага выпуска | 25.07.2024 | 
| ABV | 5,5% | 
| OG | 15° | 
| Горыч | 40 IBU | 
| Выпуск | Увесь год | 
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае | 
| Фасоўка | Разліўное | 
| Смак | хмелевы, сакавіты | 
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat | 
|---|
 
					 
			 
        
         
        
         
        
        