Pavietra: Green Bullet

New England Pale Ale

У гэтым сезоне невідавочным фаварытам бровара Маланка стаў стары (у сэнсе пажылы, не нясвежы, бо наш вельмі свежы) новазеландскі гатунак хмелю Green Bullet. Незвычайны нават сярод яго паўднёвых сваякоў, Green Bullet напоўніў наш лёгкі і хрусткі пэйл эль у стылі Новай Англіі тонкімі водарамі салодкага фісташкавага марозіва і вільготнай, толькі што скошанай травы. Мутны, асвяжальны і такі жаданы, Pavietra напаўняе паветра прадчуваннем лета, спёкі і бясконцых дзён.

Характарыстыкі піва

СтыльPale Ale
Серыя Pavietra
Дата выпуска 06.05.2026
ABV 5,3%
OG13°
Горыч30 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае, Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, сакавіты

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Wheat, Flaked Wheat

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Пінта

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Нядаўнія гатункі