Pavietra: Idaho Gem

New England Pale Ale

Веснавое паветра пахне асабліва. Мы, калі шчыра, увесь год чакаем гэтых араматаў свежых вечароў, калі яшчэ не зусім цёмна, даволі холадна. На жаль, слоў не хапае, каб апісаць гэтыя незвычайныя водары, падобныя на подых леманграсавага брызу, ледзь саланаватай вады паўночных мораў і тонкіх, амаль празрыстых адценняў кветак чабора. Мы спадзяемся, што наш пэйл-эль у стылі Новай Англіі з гучнай лінейкі Pavietra з цікавым і не такім папулярным хмелем Idaho Gem будзе выдатным кампаньёнам для вашых павольных і настальгічных веснавых вечароў.

Характарыстыкі піва

СтыльNew England IPA
Серыя Pavietra
Дата выпуска 19.03.2024
ABV 5,6%
OG15°
Горыч30 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае, Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, сакавіты

Інгрэдыенты

Хмель Idaho Gem
Солад Pilsen, Wheat, Flaked Oats, Flaked Wheat

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Пінта

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,17
Колькасць чэкінаў194
Апошні чэкін 18.04.2024
Дата абнаўлення: 21.10.2024

Нядаўнія гатункі