Pilsner: Tettnanger
German-Style Pilsner
Мы не маглі стрымацца і напрыканцы лета зварылі наш другі пілснер. Гэтым разам мы зноў выкарыстоўваем свойскі солад, лакальны хмель гатунку Tettnang і выдатныя лагерныя дрожджы наўпрост з паўднёвай Германіі. Мы доўга і беражліва вытрымвалі яго пры нізкіх тэмпературах, і выпускаем акурат у яго найлепшым стане – асвяжальны, хрумсткі, з прыемнымі водарамі восеньскіх лугавых кветак, духмянага збожжа і мяккай, але адчувальнай гаркатой. Вельмі просты, але ж між тым такі патрэбны нам хатні лагер.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pilsner |
|---|---|
| Серыя | Pilsner |
| Дата першага выпуска | 28.10.2022 |
| ABV | 5,0% |
| OG | 12° |
| Горыч | 33 IBU |
| Выпуск | Увесь год |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, соладавы, кветкавы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen |
|---|