Poklič

Belarusian Saison

Гісторыя гэтага піва пачалася некалькі гадоў таму, калі, яшчэ займаючыся хатнім броварствам, мы сталі эксперыментаваць з пякарнымі дрожджамі. Апынулася, што пры пэўных умовах, яны могуць даваць піву вельмі цікавы смак, падобны да таго, што робяць бельгійскія штамы. Праз некаторы час мы вырашылі зварыць піва выключна з беларускіх інгрэдыентаў, а ягоная прэм’ера прыйшлася на святочныя сакавіцкія дні 2018 году.

Ідэя і вынік нам вельмі спадабаліся, таму мы ўключылі гэта піва, захаваўшы нават першапачатковую назву, у спіс гатункаў бровару Malanka. Яно мае чысты профіль з выразным пахам і смакам беларускага хмелю — з адценнямі кветак і зёлкаў.

Характарыстыкі піва

СтыльSaison / Farmhouse Ale
Дата першага выпуска 17.05.2019
Алкаголь5,7%
Шчыльнасць13.3°
Горыч40 IBU
ВыпускПерыядычны
Асаблівасці Сухое ахмяленне
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, бельгійскі

Інгрэдыенты

Хмель Perle, Clone 18
Солад Vienna, Flaked Wheat, Flaked Rye
Дрожджы Baker's yeast

Падача

Тэмпература падачы 8-12°
Тып куфлю Цюльпан
Спалучэнне з ежай дзічына, морапрадукты, мягкі сыр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Даступнае зараз піва