Ručaj: Desítka

CZECH-STYLE 10 PLATO PALE LAGER WITH SAAZ HOPS

Чэшскія дзесіткі можна піць бясконца. Неверагодна лёгкія, але зусім не пустыя, горкія, але паміж тым ідэальна сбалансаваныя. І нарэшце лінейка нашых лагераў Ručaj папоўнілася сваёй дзесіткай. Прыемныя, настальгічныя водары свежаспечанага хлебу пераплятаюцца з пікантнасцю хмеля Saaz (а мы скарысталі беларускі камерцыйны варыянт гэтага гатунку), а шаўкавістая шапка пены захоўвае гэтыя араматы некранутымі да апошняга глытку. А традыцыйныя для нас доўгая вытрымка на нізкіх тэмпературах і надзейны лагерны штам дрожджаў робяць усё астатняе, каб новы «Ручай» быў вашым спадарожнікам па цёплых вясновых днях.

Характарыстыкі піва

СтыльPilsner
Серыя Ručaj
Дата выпуска 22.05.2026
ABV 4,1%
OG10°
Горыч35 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае, Сэсіённае
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, асвяжальны

Інгрэдыенты

Солад Pilsen

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Пілснер

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Нядаўнія гатункі