Ručaj: Filtrované
CZECH-STYLE 10 PLATO FILTERED PILSNER WITH SLADEK HOPS
Новы гатунак з лінейкі Ručaj – даволі незвычайны эксперымент для нас. Усё нашыя Ручаі дагэтуль заўсёды былі нефільтраваныя дзеля таго, каб захаваць непаўторны, настальгічны смак лагера з ўспамінаў. Гэты ж мы вырашылі вельмі ашчадна адфільтраваць, каб не згубіць яго фірмовы стыль і падкрэсліць менавіта чысты смак лёгкага чэшскага лагера такім, якім ён задумваўся. Але ж не хвалюйцеся, бо яскравая гарката, ахмяленне беларускім Sladek, доўгая вытрымка пры нізкіх тэмпературах і надзейны штам лагерных дрожджаў – усё на месцы, як заўсёды! Dej Bůh štěstí!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pilsner |
|---|---|
| Серыя | Ručaj |
| Дата выпуска | 11.11.2026 |
| ABV | 4,0% |
| OG | 10° |
| Горыч | 35 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, асвяжальны, кветкавы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen |
|---|
Падача
| Тэмпература падачы | 6-8° |
|---|---|
| Тып куфлю | Пілснер |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы