Sciuža: Vista
Cold IPA
Самы падыходзячы для цёплага надвор’я IPA – гэта, канешне, Cold IPA. І хай вас не бянтэжыць зімняя назва гэтага піва, бо адзінае зімняе ў нашай Сцюжы – менавіта імя. Асвяжальны, хрусткі, чысты і максімальна сухі IPA, ахмелены гэтым разам шыкоўным свежым гатункам амерыканскага хмеля Vista, які прыўнёс з сабою тонкія водары маладога персікавага віна і бясконцых зялёных травеньскіх лугоў. Татальна асвяжальна!