Sciuža: Cascade
Cold IPA
Самае смачнае піва, як вядома, гэта халоднае піва. А самы смачны IPA у спякоту – канешне, Cold IPA. Лёгкая, хрусткая і асвяжальная Сцюжа гэтым разам увабрала ў сябе ўсе самыя лепшыя араматы свежага хмелю Cascade ад майстраў з Yakima Chief Hops і поўніцца водарамі свежаскошанай сакавітай травы, беграмотавай гарбаты і ягаднага фруктовага ільду. Сапраўды, выдатны сцюдзёны IPA, каб спаталіць смагу ў самай сярэдзіне лета.